Новости спротивной Островетчины

17:00 / 12.10.2012
Маладзецкія гульні

Гервяцкі фізкультурна-аздараўленчы комплекс прымаў лепшых асілкаў Астравецкага раёна – тут праходзіла раённае спаборніцтва “Маладзецкія гульні-2012”.

Гэтыя гульні прадстаўлялі сабой спаборніцтва ў пяці сілавых відах спорту: гіравы спорт, армрэстлінг, падцягванне на перакладзіне, жым трэнажора і перацягванне каната. Спаборніцтва насіла асабіста-камандны характар, і паміж сабой змагаліся толькі мужчыны.
У гіравым спорце не было роўных Дзмітрыю Волк-Леановічу з каманды лясгаса. На другім месцы – Анатоль Кавалеўскі з фізкультурна-спартыўнага клуба. Трэцяе месца заняў Яўген Наневіч – прадстаўнік каманды РУП “Саўгас “Падольскі”.
Супрацьстаянне сілы рук у захапляючым спаборніцтве па армрэстлінгу таксама вызначыла сваіх пераможцаў. Тут лепшым стаў Іосіф Бабіч з СВК “Гудагай”. На другім месцы – Аляксандр Цэйка (РУП “Саўгас “Падольскі”). Трэцяе месца заняў Валерый Перка з ФСК.
Пераможцам у падцягванні на перакладзіне стаў Яўген Міцкевіч з каманды СВК “Гервяты”. Другі паказчык у Міхаіла Рабкоўскага (РУП “Саўгас “Падольскі”). На трэцім месцы – Арцём Гарачоў з СВК “Гудагай”.
Аляксандр Пашынь з раённага аддзела ўнутраных спраў стаў пераможцам у жыме трэнажора. Другое месца тут заняў Анатоль Кавалеўскі з ФСК. На трэцім месцы – Сяргей Лабашынскі (РУП “Саўгас “Падольскі”).
І калі ў астатніх відах спаборнічалі па адным чалавеку, то ў перацягванні каната за права звацца лепшымі ўдзельнічала ўся каманда. Лепш за ўсё камандны дух праявіўся ў СВК “Гудагай”, якія і сталі пераможцамі. Крыху менш пашанцавала хлопцам з лясгаса, якія занялі другое месца. Трэцяе месца, у каманды РАУС.
У выніку першае агульнакаманднае месца і права называцца чэмпіёнамі “Маладзецкіх гульняў” атрымала каманда РУП “Саўгас “Падольскі”. На другім месцы – СВК “Гудагай”. Трэцяе месца заняла каманда лясгаса.
Усе пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.



Лепшыя ракеткі Астравеччыны

Аматары ракетак сабраліся ў Гервяцкім фізкультурна-аздараўленчым комплексе, каб высветліць адносіны і выявіць мацнейшага ў спаборніцтве на кубак Астравецкага раёна па настольным тэнісе.


На спаборніцтва памерацца сілай у гэтым відзе спорту прыехалі як мужчыны, так і жанчыны. І пасля серыі партый вызначыліся мацнейшыя.
Сярод мужчын першай астравецкай ракеткай стаў Юрый Пацэвіч з раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Другое месца – у вядомага тэнісіста з раённай бальніцы Генадзя Хаменкі. Трэцяе месца заняў Уладзімір Масойць з аддзела культуры.
Пераможцам у жанчын стала Нэллі Сідарук з прадпрыемства меліярацыйных сістэм. “Серабро” атрымала Марына Дашкевіч з СВК “Варняны”. На трэцім месцы – Марына Урбановіч з СВК “Гервяты”.
Агульнакамандныя месцы размясціліся наступным чынам. Першае месца заняла каманда СВК “Гервяты”. На другім – ПМС. Трэцяе месца ў тэнісістаў з ЦРБ.
Усе пераможцы і прызёры як асабістага, так і каманднага складу атрымалі дыпломы і прызы ад раённага аддзела па фізкультуры, спорце і турызме.


---------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.