Гервяцкія стрытбалісты ў пяцёрцы лепшых

13:27 / 14.05.2011

У канцы красавіка ў Гродна прайшоў абласны турнір па стрытболу сярод юнакоў і дзяўчат 1996-97 гадоў нараджэння. Астравеччыну на спаборніцтве прадстаўлялі юныя стрытбалісты з Гервят.


У выніку нашы юнакі ў сваёй групе прадэманстравалі сапраўдны майстар-клас па ўменню спрытна валодаць мячом і трапляць у кальцо. Спачатку яны абыгралі з лікам 5:2 сапернікаў са Слонімскага раёна. Затым вырвалі перамогу ў Ваўкавыска – 7:6 і з такім жа лікам выйгралі ў каманды з Навагрудскага раёна. Такім чынам, астравецкая каманда заняла першае месца ў групе і выйшла ў фінал разам з камандамі Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў Гродна і зборнай Мастоўскага раёна. На жаль, у фінале гервяцкія стрытбалісты саступілі дзвюм гродзенскім камандам. І ў матчы за трэцяе месца з праціўнікамі з Мастоў крыху не дацягнулі да “бронзы” – 6:5 на карысць сапернікаў. У выніку ў нашых юнакоў – чацвёртае месца сярод 17 каманд удзельніц.
Каманда дзяўчат таксама не падвяла і годна выступіла. У сваёй групе яны занялі другое месца, прайграўшы толькі саперніцам з Мастоўскага раёна. Затое ў гульнях за 5-8 месцы гервяцкія стрытбалісткі не пакінулі нікому шансаў, упэўнена абыгралі праціўніц з Іўя, Шчучына, Зэльвы і такім чынам занялі пяты радок у выніковай табліцы.


Марына МАЦКЕВІЧ.