Островецкие спортсмены удачно выступили на первенстве Гродненской области по легкой атлетике
16:44 / 21.06.2017
У склад астравецкай каманды ўвайшло дзесяць юнакоў і дзяўчат, якія змагаліся за перамогу ў розных лёгкаатлетычных відах.
У каманднай эстафеце нашы юнакі – Артур Кардзіс, Павел Юркойць, Руслан Пяткевіч, Матвей Тымрук – занялі ІІ месца. У бегу на 400 метраў Павел Юркойць фінішыраваў трэцім. «Бронзу» ў кіданні дыска заваяваў Артур Кардзіс. Двайную перамогу святкаваў Руслан Пяткевіч, які паказаў у сваёй узроставай групе лепшыя вынікі ў бегу на 400 і 800 метраў.
Цудоўны вынік паказала Марыола Букель у кіданні молата – ён даляцеў да адзнакі 63 метры 50 сантыметраў. Лёгкаатлетка ўстанавіла не толькі асабісты рэкорд, але і рэкорд Беларусі ў кіданні молата ў сваёй узроставай групе – і паказала лепшы вынік у сезоне Еўропы.
Дзякуючы пераможнаму выступленню на спаборніцтвах, Марыолу Букель і Руслана Пяткевіча ўключылі ў зборную каманду Рэспублікі Беларусь гэтага ўзросту.
Наперадзе лёгкаатлетаў чакаюць Балтыйскія гульні, якія сёлета пройдуць у Брэсце. Пажадаем нашым спартсменам удачы!