Команда "НИАЭП" стала победителем чемпионата Островецкого района по волейболу

16:14 / 11.05.2017
2

DETAIL.jpgКаманда “НІАЭП” стала пераможцам чэмпіянату Астравецкага раёна па валейболе.

Нагадваем, што за статус лепшых валейбалістаў змагаліся сем каманд: “НІАЭП”, “РАНС”, “БелАЭС”, “Янвесттранс”, “ЖКГ”, “Астравецкі РГЗ” і “В/ч 7434”. На працягу месяца яны сустракаліся ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Старт” і дэманстравалі майстэрства падаваць і адбіваць. І да апошняй гульні захоўвалася інтрыга было невядома, хто ж стане пераможцам.

Кропкі над “і” расставілі фінальныя спаборніцтвы. Гульні праходзілі не проста відовішчна, а літаральна на адным дыханні. У выніку чэмпіёнам Астравеччыны стала каманда “НІАЭП”, на другім месцы – “ЖКГ”, на трэцім – “РАНС”.

Пераможцы былі ўзнагароджаны кубкам, дыпломамі, медалямі і прызам, а прызёры – дыпломамі і медалямі. 

Текст: