Юные футболисты Островетчины готовятся к областным и республиканским соревнованиям

16:00 / 18.02.2014
Праверыць сваю фізічную форму і размяцца перад будучымі рэспубліканскімі і абласнымі спаборніцтвамі вырашылі юныя футбалісты. Для гэтага аддзел адукацыі, спорту і турызму арганізаваў спарынгавыя сустрэчы па міні-футболе, якія прайшлі ў Рымдзюнскай сярэдняй школе.

На спаборніцтва прыехалі шэсць каманд двух узроставых катэгорый – 1998-99 і 2000-01 гадоў нараджэння – з трох навучальных устаноў раёна: Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі (трэнер Андрэй Страцэўскі), Варнянскага НПК (трэнер Аляксей Часнойць) і Спондаўскай СШ (трэнер Казімір Бабіч).
Нягледзячы на падрыхтоўчы характар, турнір атрымаўся цікавым і напружаным, а ігракі да апошняга змагаліся за перамогу. У выніку сярод старэйшых рабят перамагла каманда са Спондаў. У малодшай узроставай катэгорый лепшымі сталі футбалісты з Варнян.
Акрамя гэтага, былі адзначаны і лепшыя ігракі: сярод удзельнікаў 1998-99 гадоў нараджэння імі сталі Вадзім Рабкоўскі (Варнянскі НПК) і Эдуард Назараў (Спондаўская СШ). У малодшай узроставай катэгорыі былі вызначаны Вадзім Русенчык з Варнянскага НПК і Максім Блашкевіч са Спондаўскай СШ.
Жадаем рабятам удачы і такой жа прагі да перамогі на абласным і рэспубліканскім спаборніцтвах.


-------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ
.