Островецкие боксеры вернулись с медалями

20:00 / 13.07.2013
З поўным камплектам усіх медалёў вярнуліся астравецкія баксёры з рэспубліканскай спартакіяды па боксе, якая прайшла  ў Баранавічах сярод удзельнікаў 1999-2000 гадоў нараджэння.

У  складзе  зборнай  каманды  Гродзенскай  вобласці  былі і  дзевяць  нашых  юных баксёраў. Добрыя  баі  на  рынгу прадэманстравалі  Саша  Міхайлаў,  вагавая  катэгорыя  да  38,5 кілаграма і Саша Стаскойць, 41,5 кілаграма.
Яшчэ больш удала, на званне бронзавых прызёраў спартакіяды, прадэманстравалі свае баксёрскія навыкі Саша Грынчук, вагавая катэгорыя да 38,5 кілаграма, Мікіта Ромаш, да 40 кілаграмаў, Арцём Каспяровіч,  да  43  кілаграмаў, Дзіма Хадорскі, да 62 кілаграмаў і Іван Стэх, да 65 кілаграмаў.
А Саша Філіповіч, вагавая катэгорыя да 46 кілаграмаў, акрамя таго, што правёў цудоўныя баі і заняў другое месца на спаборніцтве, выканаў  нарматыў  кандыдата  ў майстры спорту па боксе.
Пераможцам спартакіяды ў вагавой катэгорыі да 68 кілаграмаў стаў  Вадзім  Мароз.  Юнак таксама  выканаў  нарматыў  кандыдата ў майстры спорту. А яшчэ астраўчанін адабраны для выступлення  на  першынстве  Еўропы па боксе, якое пройдзе ў канцы ліпеня ў Ірландыі. Пажадаем яму ўдачы на еўрапейскім рынгу!


_________________


Марына МАЦКЕВІЧ.


Фота з сайта idale.co.za.