В Островце прошёл чемпионат района по мини-футболу

16:00 / 29.06.2013
На працягу двух тыдняў астраўчане маглі назіраць, хварэць і атрымліваць асалоду ад футбольных матчаў, якія праходзілі па буднях на гарадскім стадыёне Астраўца. З 10 па 24 чэрвеня тут адбыўся чэмпіянат раёна па міні-футболе.

На пачатак спаборніцтва былі заяўлены на ўдзел дзевяць каманд. Але ў апошні момант у гасцей чэмпіянату – каманды з Ашмян – прыехаць не атрымалася. Такім чынам, за права называцца лепшай змагаліся восем каманд: “Меліяратар”, “Юнацтва”, каманда АЭС, раённага аддзела ўнутраных спраў, дэпартамента “Ахова”, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, ДЛГУ “Астравецкі лясгас” і зборная Міхалішак.
Гульні праходзілі па кругавой сістэме. У выніку пасля ўсіх матчаў шэсць перамог, адну нічыю і званне чэмпіёна Астравецкага раёна заваявала футбольная каманда з Міхалішак. На другім месцы – “Меліяратар”. Трэцяе занялі футбалісты з лясгаса, якія апярэдзілі “Ахову” толькі па дадатковых паказчыках.
Пераможцы чэмпіянату былі ўзнагароджаны ганаровым кубкам. Акрамя гэтага, чэмпіёны і прызёры спаборніцтва атрымалі прызы ад аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама.


----------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.


Фота з сайта champ.by.