Побеждают островецкие боксеры

21:00 / 09.06.2013
Напрыканцы мая ў Слоніме адбылася спартакіяда сярод навучэнцаў 1999-2000 гадоў нараджэння спецыялізаваных спартыўных устаноў Гродзенскайвобласці. Астравецкія баксёры занялі першае агульнакаманднае месца і прывезлі на радзіму медалі.


Трынаццаць спартсменаў прадстаўлялі раён на абласных спаборніцтвах, дзесяць з якіх будуць абараняць гонар Гродзенскай вобласці на спартакіядзе рэспублікі.

У вагавой катэгорыі да 32 кілаграмаў перамог Дзмітрый Відута, а Алег Батура стаў другім. Аляксандр Грынчук здабыў першае месца ў вагавой катэгорыі да 38, Аляксандр Міхайлаў – другое. Мікіта Ромаш быў першым у вагавой катэгорыі да 41,5 кілаграма, а Аляксандр Стаскойць – другім.

На першую прыступку падняўся і Арцём Касперовіч (да 44,5 кг). Юрыю Дарашкевічу (да 43 кг) пашанцавала крыху менш, і гудагайскі баксёр стаў другім. У вагавой катэгорыі да 48 кілаграмаў Аляксандр Філіповіч вярнуўся дамоў “са срэбрам”, а Аляксандр Дубіцкі – “з бронзай”. Пераможцамі па выніках паядынкаў сталі Дзмітрый Хадорскі (да 65 кг) і Вадзім Мароз (да 72 кг), а Іван Стэх – на другім месцы.

Астравецкія баксёры заваявалі па шэсць залатых і сярэбраных медалёў і адзін бронзавы. І ўсё рабяты, якія падняліся на першую і другую прыступкі п’дэсталу гонару, аўтаматычна трапляюць на першынство Рэспублікі Беларусь па боксу сярод навучэнцаў 1999-2000 года нараджэння, якое адбудзецца 18 чэрвеня ў Баранавічах Брэсцкай вобласці.

Віншуем трэнера і баксёраў з перамогай!



У Мінску прайшлі спарынгі для вызначэння саставу нацыянальнай зборнай, у якіх прынялі ўдзел выхаванцы астравецкай школы боксу.


Майстар спорту міжнароднага класа Віталій Бандарэнка без асаблівых намаганняў у каторы раз даказаў, што з’яўляецца лепшым у краіне ў вагавой катэгорыі да 75 кілаграмаў. А майстру спорту Сяргею Лобану давялося пазмагацца з сапернікам: у выніку напружанай барацьбы астравецкі баксёр усё ж “выбіў” перамогу.

Па выніках спарынгаў нашы баксёры прынялі ўдзел у чэмпіянаце Еўропы, які праходзіць у сталіцы.

Больш падрабязна аб баях нашых землякоў на еўрапейскіх спаборніцтвах чытайце ў бліжэйшых нумарах.

_______________________

Падрыхтавала  Алена ЮРКОЙЦЬ.

Фота з сайта images.yandex.by.