Островецкие легкоатлеты блестяще выступили на международных соревнованиях

14:00 / 05.06.2013
Прыемная вестка з Данецка прыляцела ў Астравец: Максім Андралойць і Анастасія Рароўская бліскуча выступілі на міжнароднай матчавай сустрэчы па лёгкай атлетыцы “Беларусь-Украіна-Турцыя” сярод юнакоў і дзяўчат 1996-1997 гадоў нараджэння.

Вучні Астравецкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прадстаўлялі нацыянальную зборную краіны на спаборніцтвах.
Максім Андралойць стаў першым у васьмібор’і. Лёгкаатлет адарваўся ад другога месца ажно на 300 ачкоў выступаючы ў бегу на 100 метраў, бегу на 110 метраў з бар’ерамі, скачках у даўжыню і вышыню, штурханні ядра і кіданні кап’я. Астравецкі лёгкаатлет не пакінуў сапернікам ніводнага шансу.
У спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 5 кіламетраў Анастасія Рароўская заваявала сярэбраны медаль.
У ліпені гэтага года Максім Андралойць будзе спрабаваць свае сілы на Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 1996-1997 гадоў нараджэння. Магчыма, Данецк зноў «пазалоціць» нашага спартсмена?


--------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ.


Фота з сайта vitosp1.ucoz.ru.