Бронза з Балтыкі

15:57 / 26.07.2011

На Балтыйскіх юнацкіх гульнях, якія прайшлі ў шведскім горадзе Любінхед, у спаборніцтвах па боксе ўдзельнічаў і астраўчанін Дзіма Лабецкі. І дадому юнак вярнуўся не з пустымі рукамі.


У спаборніцтве прымалі ўдзел спартсмены са Швецыі, Фінляндыі, Расіі, Даніі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Англіі, Германіі і іншых краін.


На гэты раз наш Дзіма выступаў у новай вагавой катэгорыі – да 52 кілаграмаў. І своеасаблівы дэбют прайшоў паспяхова: юнак добра правёў некалькі баёў і ў выніку стаў бронзавым прызёрам.


Віншуем!


Марына МАЦКЕВІЧ.