Пераможная лыжня Наталлі Духновіч

15:05 / 04.03.2011

У сярэдзіне лютага ў Віцебску прайшла рэспубліканская зімовая спартакіяда работнікаў лясной гаспадаркі, удзел у якой прынялі каманды ўсіх дзяржаўных вытворчых лесагаспадарчых аб’яднанняў і зборная каманда арганізацый, падпарадкаваных Мінлясгасу. Гонар Гродзенскага аб’яднання абаранялі і спартсмены Астравецкага лясгаса – Наталля Духновіч і Уладзімір Салавей.


Спаборніцтвы праходзілі ў два этапы – індывідуальная лыжная гонка і эстафетная гонка. У выніку Наталля Духновіч узнялася на 2 прыступку п’едэстала гонару ў асабістым заліку. Уладзімір Салавей, які ўдзельнічаў у лыжнай дыстанцыі на 5 кіламетраў, стаў сёмым – таксама нядрэнны вынік.
А ў эстафетнай гонцы сярод жанчын каманда Гродзенскага аб’яднання, у склад якой уваходзіла Наталля Духновіч, таксама заняла 2 месца.
Віншуем з перамогай!


Вольга ШОЎКУН.