З рэспубліканскіх спаборніцтваў астраўчане прывезлі бронзу

13:47 / 14.01.2011
1

У мінулы аўторак у Слоніме праходзілі рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы сярод школьнікаў 1996-1997 гадоў нараджэння на прызы заслужанага трэнера Беларусі Вільніцкага. У іх прымалі ўдзел 12 каманд з Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Нашу каманду з 9  спартсменаў прадстаўлялі вучні гімназіі  №1, Астравецкай СШ № 1, Гудагайскай і Дайлідскай СШ.


Астравецкія шматборцы выступілі паспяхова. Сярод лідараў – Аліна Саўко (Дайлідская СШ), якая ў бегу на 800 метраў паказала трэці вынік. А яе сяброўка Анастасія Рароўская ў спартыўнай хадзьбе на 2 км была другой, а на 3-кіламетровай дыстанцыі ўвогуле стала чэмпіёнкай.
Вызначыліся таксама Наталля Ярмаковіч і Віка Пятровіч (СШ №1).
Заслужыў пахвалу ад свайго трэнера Ігара Дзмітрыевіча Гануліча Максім Андралойць (СШ №1), які, пераадолеўшы ў скачках у вышыню планку ў 170 см, заняў другое месца, а ў штурханні ядра быў трэцім.
Кожны астравецкі шматборац унёс  годны ўклад у  поспех каманды, у выніку чаго яна заваявала “бронзу”.


Іван ПЕТРЫК.