Наш человек на чемпионате мира по легкой атлетике

14:48 / 18.08.2017

Lyahovich.jpgЧарговая прыемная вестка прыляцела з Англіі пра нашага земляка, ураджэнца Варнян, Аляксандра Ляховіча: на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які зараз праходзіць у Лондане, хлопец фінішаваў 22-м з 62 удзельнікаў.

Аляксандр выступаў у спар­тыў­най хадзьбе на дыстанцыі 20 кіламетраў. На гэты раз ён прыйшоў на фініш з вынікам 1:21:39.

– Я задаволены сваім вынікам – прыкладна такі час і планаваў, – пракаменціраваў Аляксандр сваё выступленне. – Канешне, хацелася б трапіць у лік лепшых, але 22-е месца на міжнародным узроўні – гэта таксама добра. Змагаўся я да апошняга і ўжо на фінішы абагнаў 2-3 чалавек. Словам, я задаволены. Хачу падзякаваць Вадзіму Анатольевічу Дзевятоўскаму за маральную і матэрыяльную пад­­трымку, Віктару Гардзеевічу Гінь­ко за добрую падрыхтоўку на зборах і, канешне ж, свайму трэнеру – Яўгену Мікалаевічу Місюлю. Таксама дзякуй і шчырае прывітанне ўсім балельшчыкам і асабліва маёй жонцы, якая заўсёды мяне падтрымлівае.  

Марына МАЦКЕВІЧ.


Текст: Главный администратор