Румынія сніцца

16:40 / 19.03.2010
Доўгая халодная зіма, якая плаўна перацякла ў такую ж вясну, прымушае кукожыцца, лезці пад цёплы плед – і марыць пра цёплае, пяшчотнае, расквечанае фарбамі і ўражаннямі лета.
За акном сакавік. Не паспееш азірнуцца, як надыдзе сапраўдная вясна, а там – і сезон водпускаў. Дынаміка апошніх гадоў паказвае, што сённяшні сярэднестатыстычны беларус становіцца ўсё больш актыўным прыхільнікам цывілізаваных форм адпачынку: павялічваецца колькасць жадаючых паехаць на экскурсіі па гістарычных, этнаграфічных, экалагічных “пярлінах” роднага краю і па адпаведных адметнасцях заморскіх краін.
Гэтая актыўнасць закранула і астраўчан. Тым больш, што з мінулага года ўвесь спектр неабходных турыстычных паслуг стаў прадастаўляць сектар па турызму ДУ “Астравецкі раённы ФСК”. Сотні жыхароў раёна прынялі ўдзел у арганізаваных гэтай установай экскурсіях па беларускіх маршрутах, дзесяткі змаглі выехаць за мяжу, у тым ліку ў Егіпет, Украіну, Румынію.
На апошнім накірунку хацелася б спыніцца асобна. Адпачынак ля мора ў Румыніі ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу і дастаткова сціплых сум у турыстаў кшталту беларускага адпускніка з’яўляюцца найбольш прыярытэтнымі. Гэта пры тым, што спектр і ўзровень паслуг з 2009 года ў Румыніі стаў адпавядаць патрабавальным еўрапейскім нормам, што можа засведчыць і аўтар гэтых радкоў, які мае ў сваім актыве многія падобныя паездкі на розныя ўзбярэжжы краін Еўропы.
Пачнём з кошту. Сёння ажыццявіць паездку тэрмінам на 10-12 дзён для адпачынку на ўзбярэжжы Чорнага мора ў Румынію ў чэрвені-жніўні будзе каштаваць 250-300 еўра. Для параўнання: такая ж паездка ў Італію, Іспанію будзе каштаваць 450-600 еўра. У кошт уваходзіць праезд, пражыванне, аплата ўсіх консульскіх, візавых, медыцынскіх паслуг і ў шэрагу выпадкаў – сняданкаў па месцы пражывання ў атэлі. Цана ўказана з разліку пражывання ў 2-месным нумары ў 2 — і 3-зоркавых гатэлях – што ў Румыніі адпавядае ўзроўню 3- і 4-зоркавых – у Турцыі і Егіпце. У такім гатэлі ў вашым нумары будзе душ ці ванная, туалет, тэлевізар, халадзільнік, балкон і прыстойны ўзровень абслугоўвання. Дараэчы, можна адправiцца таксама на бархатный сезон 2010 на Азовском море в Кирилловке.
Цяпер аб харчаванні, якое таксама займае не апошні радок у цане паездкі. У меню румынаў прысутнічаюць прывычныя для беларусаў стравы з мяса, гародніны, бульбы, шырокі выбар першых страў. Усё гэта ў кафэ-рэстаране, якіх мноства прама на берагавой лініі ўздоўж пляжаў, адпавядае цэнам у нашых “харчэўнях” і нават крыху дзешавей. Да прыкладу. Сытнае апетытнае першае каштуе 4-6, другое з салідным кавалкам мяса – 6-8 лей (1 лея каштуе прыкладна адзін беларускі рубель). Да недахопаў кухні я б данёс недастаткова шырокі асартымент рыбных страў, што даволі нечакана з улікам таго, што знаходзішся на моры. Але ў рэстаране гатэля і больш дарагіх рэстаранах гэты прабел лёгка ўхіляецца. Фрукты, якіх тут мноства і самых разнастайных, наадварот, у горадзе будуць каштаваць значна, часам у два разы, менш, чым на пляжы. Смачныя мясцовыя дыні я купляў па 1,5-2 леі на міні-рынках Канстанцы.
Адпачываючы на курорце Мамая, што размешчаны на ўскраіне гэтага паўднёвага румынскага горада, астраўчане (у нашай групе было дзесяць чалавек) адзначылі цудоўныя пляжы, чыстае мора з пясчаным пакатым неглыбокім дном, шырокі асартымент атракцыёнаў і іншых забаўляльных паслуг.
Румынія – краіна даўняй і насычанай гісторыі. Але арганізоўваць экскурсіі лепш за ўсё з прыцягненнем прадстаўніка абслугоўваючай групу турфірмы, бо добразычлівыя і прыязныя абарыгены, як правіла, не ведаюць рускай мовы, ды і ў англійскай, гэтак жа, як і любой іншай, не вызначаюцца. Таму мова жэстаў — мова турыста ў Румыніі! Але ў кожным гатэлі ў рэгістрацыйнай службе ёсць супрацоўнік з веданнем англійскай. Прынамсі, у нашай групе на працягу ўсяго тура не пачутым не застаўся ніхто і ніхто не заблудзіўся падчас самастойных прагулак па дастаткова вялікім горадзе.
Вялікае задавальненне атрымалі і аматаркі шопінгу: шматлікія распродажы і акцыі дазволілі ім за прыемны для вока і кашалька кошт набыць мноства найменняў тэкстыльнага шырспажыву, абутку і г.д.
Паездка праходзіла на аўтобусе, які прадстаўляла турфірма, з адным начным пераездам. У гэтым годзе разглядваецца некалькі варыянтаў паездкі астраўчан у Румынію, у тым ліку і групы з 15-16 чалавек на мікрааўтобусе “Мерседэс” без начнога пераезду з начлегам ва Украіне. Ідзе запіс жадаючых адпачыць і ў іншых краінах свету. Заяўкі ужо паступаюць – спяшайцеся!

Сяргей ШЭІН, начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама.