Астравецкія хакеісты сталі залатымі прызёрамі

16:24 / 16.03.2010
2
На мінулым тыдні прайшлі абласныя спаборніцтвы па хакею сярод дзяцей і падлеткаў “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. І наш раён ускалыхнула цудоўная навіна – астравецкія хакеісты (трэнер Я.М. Яфімаў) сталі залатымі прызёрамі.

Спаборніцтвы праходзілі па двух узроставых катэгорыях: 1995-96 год нараджэння і 1997-99 год нараджэння. Ужо 9 сакавіка стала вядома пра бліскучую перамогу старэйшай каманды, удзельнікі якой з 7 па 9 сакавіка даказвалі сваё майстэрства спраўляцца з клюшкамі і забіваць шайбы. У сваю чаргу не падвялі таварышаў і больш юныя хакеісты – выйгралі ў сур’ёзных сапернікаў і таксама сталі лепшымі.
Аднак расслабіцца і нацешыцца сваёй перамогай рабяты пакуль не паспелі – ужо на гэтым тыдні яны будуць абараняць гонар Гродзенскай вобласці на рэспубліканскім турніры, дзе сустрэнуцца з лепшымі камандамі з усёй Беларусі. Жадаем ім роўнага лёду, трапных клюшак і, вядома ж, залатых шайбаў!

Марына МАЦКЕВІЧ.