Островецкие спортсмены удачно выступили на первенстве Гродненской области по легкой атлетике

16:44 / 21.06.2017
Астравецкія спартсмены ўдала выступілі на першынстве Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы сярод удзельнікаў 2002-2003 гадоў нараджэння. 
У склад астравецкай каманды ўвайшло дзесяць юнакоў і дзяўчат, якія змагаліся за перамогу ў розных лёгкаатлетычных відах. 
У каманднай эстафеце нашы юнакі – Артур Кардзіс, Павел Юркойць, Руслан Пяткевіч, Матвей Тымрук – занялі ІІ месца. У бегу на 400 метраў Павел Юркойць фінішыраваў трэцім. «Бронзу» ў  кіданні дыс­ка заваяваў Артур Кардзіс. Двайную перамогу святкаваў Руслан Пяткевіч, які паказаў у сваёй узроставай групе лепшыя вынікі ў бегу на 400 і 800 метраў. 
Цудоўны вынік паказала Марыола Букель у кіданні молата – ён даляцеў да адзнакі 63 мет­ры 50 сантыметраў. Лёгкаатлетка ўстанавіла не толькі асабісты рэкорд, але і рэкорд Беларусі ў кіданні молата ў сваёй узрос­тавай групе – і паказала лепшы вынік у сезоне Еўропы. 
Дзякуючы пераможнаму выступленню на спаборніцтвах,  Марыолу Букель і Руслана Пяткевіча ўключылі ў зборную каманду Рэспублікі Беларусь гэтага ўзросту.
Наперадзе лёгкаатлетаў чакаюць Балтыйскія гульні, якія сёлета пройдуць у Брэсце. Пажадаем нашым спартсменам удачы!


Текст: