Областные зональные соревнования по футболу прошли в Островце

13:00 / 11.07.2013
Абласныя занальныя спаборніцтвы па футболе сярод юнакоў 1997-1998 гадоў нараджэння “Каласок” прайшлі на гарадскім стадыёне ў Астраўцы.

Сустракаліся юныя футбалісты 1997-98 гадоў нараджэння. У занальным спаборніцтве павінны былі  ўдзельнічаць  каманды  з чатырох  раёнаў:  Ашмянскага, Астравецкага,  Смаргонскага  і Іўеўскага.  Аднак  футбалісты  з Іўя на матчы так і не прыехалі, чым аўтаматычна прыпісалі сабе паражэнне.
Першымі  на  поле  выйшлі астраўчане і ашмянцы. На працягу ўсяго матча перавага была больш на баку гаспадароў, але сустрэча  ў  выніку  скончылася ўнічыю 1:1.
Амаль  не  адпачыўшы  пасля  першага  матча,  нашы футбалісты  зноў  выйшлі  на поле,  дзе  ім  прыйшлося  ўжо высвятляць адносіны з камандай Смаргонскага раёна. Зноў астраўчане трымалі ўсю гульню пад  кантролем,  але  сустрэчу выйгралі з мінімальным лікам 1:0.
У  наступным  матчы  каманда з Ашмян усухую разграміла сапернікаў са Смаргоні 4:0.
У выніку каманды з Астраўца і  Ашмян  набралі  па  роўнай колькасці ачкоў. Але па дадатковых паказчыках пераможцамі сталі ашмянцы, якія і прайшлі на  абласное  спаборніцтва. Астраўчане занялі другое мес-ца, смаргонцы – трэція.


_____________________


Марына МАЦКЕВІЧ.


Фота А. ЮШЧУКА.