Уроженка Ворнян Яна Ганулич завоевала серебро на Кубке Беларуси по лёгкой атлетике

12:00 / 14.02.2014
1
Ураджэнка Варнян Яна Гануліч на Кубку Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні, які праходзіў 7-8 лютага бягучага года ў Гомелі, “даскочыла” да 2 прыступкі п’едэсталу.

Яна абышла дзесяць саперніц у скачках у даўжыню – і скокнула на 5,85 метра.
Па прызнанні лёгкаатлеткі, на гэтых спаборніцтвах у яе былі добрыя скачкі – за 6 метраў, аднак трапіць ім у афіцыйны пратакол спаборніцтваў перашкодзілі заступы.
Віншуем Яну з сярэбраным медалём!