Лыжи и коньки можно взять напрокат в физкультурно-оздоровительном комплексе "Островец"

11:00 / 28.01.2014
1
У рэдакцыю газеты патэлефанаваў жыхар вёскі Міхалішкі. Мужчыну цікавіла, ці можна ў пункце пракату спартыўнага інвентару ўзяць лыжы не на гадзіну, а на ўсе выхадныя?

З гэтым пытаннем мы звярнуліся да дырэктара фізкультурна-аздараўляльнага комплексу “Астравец” Леаніда Станіслававіча Даўляша. І вось што ён нам паведаміў:
– Пракат спартыўнага інвентару ажыццяўляецца на платнай аснове з панядзелка па пятніцу з 9 гадзін раніцы да 5 гадзін вечара з перапынкам на абед, а ў суботу і нядзелю ён працуе з 9.00 да 15.00. Тарыфікацыя пракату – пагадзінная або пасутачная.
Пакатацца адну гадзіну на нашых каньках будзе каштаваць 10 тысяч рублёў, а вось дваццаць чатыры гадзіны іх “арэнды” абыдуцца ў 30 тысяч рублёў. Аматары лыжных прагулак могуць за 7 тысяч рублёў “разразаць” марознае паветра на працягу адной гадзіны, а вось узяць лыжы, спецыяльныя чаравікі і палкі на суткі можна за 25 тысяч рублёў.
Браць напракат лыжы або канькі могуць не толькі астраўчане, але і жыхары нашага раёна. Напрыклад, калі мужчына з Міхалішак хоча ўзяць на пракат пару канькоў на выхадныя дні – з улікам таго, што забярэ ён іх у пятніцу вечарам, а прывязе ў панядзелак раніцай, – кошт “арэнды” гэтага інвентару будзе лічыцца за двое сутак, па сённяшніх расцэнках гэта 60 тысяч рублёў.
Варта адзначыць, што зараз у пракаце знаходзяцца 50 пар канькоў і 12 пар лыжаў.


-------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ.