На спортивный турнир по кикбоксингу в Лас-Вегас отправится Денис Зуев

12:00 / 11.01.2014
Цудоўную навіну прынеслі нам, астраўчанам, «Вячэрнія навіны» БТ: Дзяніс Зуеў, які нарадзіўся і вырас у Варнянах, стаў пераможцам адборачнага тура міжнароднага прафесійнага турніру «Дарога ў Лас-Вегас» па правілах амерыканскага кікбоксінгу (IKA).

У фінальнай сустрэчы з Максімам Спадарэнкам (СК «Патрыёт», г. Мінск) рашэннем суддзяў наш зямляк заняў першае месца і заваяваў білет на турнір «Дарога ў Лас-Вегас», які пройдзе гэтым летам у ЗША на самай вялікай у свеце арэне “Цэзар”, на якой у свой час выступалі такія знакамітыя баксёры, як Майк Тайсан і Мухамед Алі.


Інтэрв’ю з Дзянісам Зуевым чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «АП».

Ганна ЧАКУР.