Островецкие спортсмены завоевали медали на соревнованиях по лёгкой атлетике в Гродно

09:00 / 06.06.2013
Гродна сабрала спартсменаў вобласці на два першынствы па лёгкай атлетыцы. Астравецкія спартсмены ўдала прадставілі раён на спаборніцтвах.

Сярод дзяўчат і юнакоў 1998 года нараджэння і маладзей у бегу на 3 кіламетры стала трэцяй варнянская спартсменка Вікторыя Юркойць. Максім Русенчык таксама стаў трэцім: заваяваў бронзу ў спартыўнай хадзьбе на 3 кіламетры.
А Яна Гануліч тройчы “азалацілася”: была першай у бегу на сто метраў, у бегу “сотня” з бар’ерамі і ў скачках у даўжыню.
Анжэле Маркоўскай пашанцавала крыху менш: штурханне ядра і кіданне дыска прынесла спартсменцы два другія месцы. А кап’ё Аляксандра Казлоўскага, які прымаў удзел у спаборніцтвах пасля хваробы, даляцела да другой прыступкі п’едэсталу.
Віншуем нашых спартсменаў з медалямі!


Фота з сайта kmsch6.edusite.ru.