Островецкий лесхоз и его спортивные достижения
Лясныя дружыннікі
Добраахвотная народная дружына ДЛГУ “Астравецкі лясгас” прадстаўляла Астравеччыну на абласных спаборніцтвах сярод добраахвотных пажарных каманд і дружын па пажарна-выратавальным спорце. Нягледзячы на тое, што яны ўдзельнічалі ў такім спаборніцтве ўпершыню, астраўчане прадэманстравалі добрыя вынікі і занялі чацвёртае агульнакаманднае месца.
Удзельнікам трэба было паспаборнічаць у двух відах: пераадольванні 100-метровай паласы перашкод і баявым разгортванні ад мотапомпы. У першым спаборніцтве астраўчане занялі 4 месца, а ў другім – з часам 1 хвіліна 37 секунд – 3-яе.
У выніку каманда лясгаса заняла агульнакаманднае 4 месца з 18 каманд-удзельніц. І гэта добры вынік, з чым мы іх і віншуем!
Трэція ў вобласці
На летняй абласной спартакіядзе сярод работнікаў лесу астравецкія ўдзельнікі даказалі, што з годнасцю не толькі за лясным багаццем сочаць, але і добрую фізічную і спартыўную форму падтрымліваюць. Са спаборніцтва яны вярнуліся бронзавымі прызёрамі.
Як заўсёды, не было роўных нашым асілкам у падняцці гіры. Дзмітрый Волк-Леановіч падняў яе на “золата”, Віталій Грабоўскі – на “серабро”, а Дзмітрый Урбановіч у гэтым відзе спорту заняў чацвёртае месца. У выніку астравецкія “гіравікі” ў агульным заліку сталі першымі.
Годна падтрымалі таварышаў і ўдзельнікі мнагабор’я. Аксана Сацура і Міхаіл Буланаў тут занялі першыя месцы, а Дар’я Лабкова стала другой. У выніку яны занялі другое агульнакаманднае месца.
Пераможцамі астраўчане сталі і ў міні-футболе. А вось у спаборніцтвах па тэнісе і валейболе крыху не пашанцавала – тут наша каманда апынулася ў сярэдзіне турнірнай табліцы.
У выніку ж астраўчане занялі на спартакіядзе трэцяе агульнакаманднае месца.
Марына МАЦКЕВІЧ.
Фота ўзята з сайта www.belta.by