Як дзеці адзначалі маміна свята

15:05 / 15.10.2018

Штогод у нашай установе мы адзначаем Матулін дзень.

Звычайна прапаноўваем выхаванцам разам з іх матулямі паўдзельнічаць конкурсах фотакалажаў, малюнкаў, вырабаў, ладзім канцэрты і літаратурна-музычныя кампазіцыі. А сёлета вырашылі адысці ад традыцый - і запрасілі мам і іх дзяцей на спартыўнае свята “Мама і Я”.

Пасля ўрачыстага адкрыцця свята ўдзельнікам прапанавалі пазмагацца ў венікаболе, перанесці цяжкія “авоські”, “сабраць” ураджай, ”прыгатаваць” сняданне, “прыбрацца” ў хаце і нават адшукаць сваё дзіця. А ў перапынках паміж спаборніцтвамі дзеці дарылі сваім матулям і бабулям вершы і песні.

IMG-604fd2849767c426d312bc1b85227f85-V.jpg

IMG-91d56c857c308f17841ba91a379dcbdd-V.jpg

IMG-a1c89b9a9d94f86d685c40d698607732-V.jpg

IMG-da79d62a8c2304cfa8fec7ab3ee83013-V.jpg

IMG-de44b28f53ef7385942ad7056ec5f711-V.jpg

IMG-de87803427175e731409c90adf10d8b0-V.jpg

IMG-abf3e61438479cc80489cc5d16e932f3-V.jpg

Іна САЛДАЦЕНКАВА,

намеснік дырэктара Мальскага НПК.

        

Текст: Главный администратор