Медали завоевали, но на Европу не попали

08:46 / 03.04.2018

Астравецкія баксёры засвяціліся на рэспубліканскім п’едэстале, але, на жаль, не прайшлі на еўрапейскія спаборніцтвы.

Rev_Requiem-530x317.jpg

Нядаўна ў Оршы праходзіла першынства Беларусі по боксе сярод моладзі 2000-2001 гадоў нараджэння. Перамога ў спаборніцтве давала магчымасць прадэманстраваць сваё майстэрства на еўрапейскім рынгу, таму, зразумела, ва ўсіх спартсменаў была агульная мэта – перамагчы.

Аляксандр Філіповіч выйграў два паядынкі з яўнай перавагай. У фінале яго сапернікам аказаўся майстар спорту з Віцебска, пераможца рэспубліканскіх спаборніцтваў і прызёр еўрапейскіх. Акрамя гэтага ён нядаўна перайшоў з вагавой катэгорыі 85 кілаграмаў да 75-ці. Тым не менш гэта не перашкодзіла нашаму спартсмену аказаць дастойнае супраціўленне і прадэманстраваць сапраўдны бокс. Саша выйграў першы раўнд, аднак пасля, пры роўным паядынку, суддзі аддавалі перавагу саперніку. У выніку Аляксандр Філіповіч узяў серабро.

Па падобным сцэнарыі праходзіў і бой Вадзіма Мароза. Першы бой ён выйграў, а ў фінальным сустрэўся з майстрам спорту з Віцебска. І зноў – спрэчны паядынак, перамогу аддалі саперніку. Астраўчанін заваёўвае сярэбраны медаль.

Алег Батура добра правёў баі і ў выніку стаў трэцім.

Спорт бывае непрадказальным і як бы ні сцвярджалі асы, што вынік залежыць толькі ад падрыхтоўкі, усё ж свае карэктывы ўносіць і шанцаванне. У гэтым на сумным вопыце ўпэўніліся Яўген Красоўскі і Арцём Каспяровіч. Па жараб’ёўцы яны ў першым жа баі сустракаліся з мінулагоднімі пераможцамі Беларусі і прызёрамі еўрапейскіх спаборніцтваў. Астраўчане змагаліся да апошняга, але мацнейшымі аказаліся сапернікі.


Текст: