Хто мацнейшы – школьнікі, пагранічнікі ці міліцыянеры?

08:19 / 27.02.2018

Спартыўнае свята, прымеркаванае Дню абаронцаў Айчыны, прайшло ў Гудагайскай сярэдняй школе. Яго ўдзельнікамі сталі не толькі школьнікі, але і супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў і аддзела пагранічнай службы “Гудагай”. Яно і зразумела:  у  школе створаны ваенна-патрыятычны і прававы класы – і таму пагранічнікі і міліцыянеры ту частыя госці.

У гэты дзень дарослых і дзяцей чакала шмат выпрабаванняў – простых і даволі складаных. Забягаючы наперад,  скажу:  справіліся ўсе.

Бег з эстафетнай палачкай, хакей з мячом, перанос мяча на тэніснай ракетцы, пасадка і ўборка “бульбы”, кіданне абруча  –   час бег хутка і цікава.

6.jpg

5.jpg

4.jpg

3.jpg

2.jpg

1.jpg

Як ні дзіўна, але мацнейшымі аказаліся школьнікі, каманды ж аддзелаў унутраных спраў і пагранічнай службы “Гудагай” падзялілі другое месца.

7.jpg

Пасля спартыўнага мерапрыемства ўдзельнікаў чакала віншавальная праграма, падрыхтаваная школьнікамі і супрацоўнікамі Гудагайскага дома культуры.

8.jpg



Текст:
Фото: з архіва Гудагайскай сярэдняй школы