Маладыя людзі з інваліднасцю выйшлі на старт

13:11 / 26.02.2018

Прадэманстраваць сілу, вынослівасць і мужнасць у фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Старт” сабраліся маладыя людзі з інваліднасцю – тут прайшлі спартыўныя спаборніцтвы, удзельнікамі якіх сталі выхаванцы карэкцыйнага цэнтра і аддзялення дзённага знаходжання для маладых інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра.

IMG_2730.jpg

Дзве рознаўзроставыя каманды “Маланка” і “Сяброўства” спаборнічалі ў бегу з эстафетнай палачкай, праз абручы, з двума мячамі ў руках, з ракеткамі, вялі мяч, гулялі ў хакей, кідалі дроцікі і “перапраўлялі” сваіх таварышаў па камандзе на другі бок поля.

IMG_2693.jpg

Папераменна перамога была то ў адной, то ў другой каманды, аднак у выніку яе ўхапілі спартсмены з “Маланкі”.

IMG_2701.jpg

IMG_2700.jpg

– Спартыўнае свята, прымеркаванае да Дня абаронцаў Айчыны, мы  сумесна з фізкультурна-аздараўленчым клубам  арганізоўвае штогод,  –  расказала загадчыца аддзялення для маладых інвалідаў  тэрытарыяльнага цэнтра Аксана Свірская. – Выхаванцы рыхтуюцца да яго і  з задавальненнем удзельнічаюць ва ўсіх спартыўных выпрабаваннях. На жаль, сёлета ўдзельнікаў  сабралася няшмат. Напэўна, перашкодзіў мароз. Аднак гэта не перашкодзіла нам пабегаць, прадэманстраваць жаданне да перамогі  і добра правесці час.

Усе ўдзельнікі “Вясёлых стартаў” былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі, якія юнакам і дзяўчатам уручылі  намеснік дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра Марыя Максімава і дырэктар ФСК Валяр’ян Валадзько.

IMG_2716.jpg

IMG_2709.jpg



Текст:
Фото: Елена Ярошевич