Талент раскрыўся ў сталіцы

14:22 / 09.04.2010
Ураджэнка вёскі Завідзіненты нашага раёна Вікторыя Пазлевіч стала бронзавым прызёрам чэмпіянату рэспублікі па дзю-до.
Увогуле ў школе, як узгадваюць яе настаўнікі, Віка асаблівай цікавасці да ўрокаў фізкультуры не праяўляла – мо таму, што не культывуюцца ў нашым раёне спартыўныя адзінаборствы? І толькі калі дзяўчына пасля заканчэння школы паступіла ў Белдзяржуніверсітэт, яе заўважыў трэнер па дзю-до і прапанаваў запісацца ў секцыю.
Віка вучыцца ў сталіцы і займаецца дзю-до толькі першы год, а ўжо стала пераможцай універсітэцкага турніру і бронзавым прызёрам на рэспубліканскіх спаборніцтвах. А ці тое яшчэ будзе?!!

Ніна АЛЯКСЕЕВА.