Напачатку сакавіка прайшлі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, у якіх прынялі ўдзел і выхаванцы Астравецкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
З 3 да 4 сакавіка ў Слоніме прайшло першынство Гродзенскай вобласці па лёгкаатлетычных скачках сярод школьнікаў 1997-98 гадоў нараджэння. Астравеччыну прадстаўлялі пяць удзельнікаў. Арцём Асадчук і Таццяна Ляшнеўская выступалі ў трайных скачках і скачках... Читать далее
Спорт и туризм
З 7 па 10 сакавіка ў Магілёве праходзіў пяты міжнародны турнір па боксу памяці трэнера Рыўкіна. Дэманстраваць майстэрства ўдараў і тэхніку бою туды адправіўся і выхаванец астравецкага трэнера ДзЮСШ А.З. Маргужа кандыдат у майстры спорту Дзмітрый Лабэцкі.
Трэба адзначыць, што зараз Дзіма спрабуе сябе ў дзвюх катэгорыях. І калі на мінулых... Читать далее
У сярэдзіне лютага ў Віцебску прайшла рэспубліканская зімовая спартакіяда работнікаў лясной гаспадаркі, удзел у якой прынялі каманды ўсіх дзяржаўных вытворчых лесагаспадарчых аб’яднанняў і зборная каманда арганізацый, падпарадкаваных Мінлясгасу. Гонар Гродзенскага аб’яднання абаранялі і спартсмены Астравецкага лясгаса – Наталля Духновіч і Уладзімір Салавей.
Спаборніцтвы праходзілі ў два этапы – індывідуальная лыжная гонка... Читать далее
Напярэдадні вясны астравецкія хакеісты – выхаванцы Яўгена Міхайлавіча Яфімава – зрабілі ўсім цудоўны падарунак. На абласной спартакіядзе “Каласок” сярод дзяцей і юнакоў сельскіх населеных пунктаў, які праходзіў у Лядовым палацы 24-25 лютага ў Лідзе, нашы “цудоўныя пяцёркі і варатар” занялі першае месца.
Акрамя дружыны Астравецкага раёна ў спаборніцтве ўдзельнічалі яшчэ 9... Читать далее
Быў час, калі на адной са сцен рэдакцыі мы калекцыяніравалі розныя “крылатыя” выразы, якія дарылі нам нашы сяб-ры і госці. Адным з маіх самых любімых быў: “Не прыкладай столькі намаганняў – усё самае лепшае прыходзіць у наша жыццё само”. Ён усплыў у маёй памяці, як пасля размовы з сястрой я... Читать далее
Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
“Шай-бу!”
Каюся, у тое, што мінскае “Дынама” выйдзе ў “плэй-оф” чэмпіянату кантынентальнай хакейнай лігі і пазмагаецца за кубак Гагарына, даўно страціў усялякую надзею. Таму да лікавання 15-тысяч балельшчыкаў, што сталі сведкамі бліскучай, пераможнай гульні нашых хакеістаў супраць аднаго з лідараў, уфімскага “Салавата Юлаева”, якая і азнаменавала... Читать далее
Нядаўна ў Брэсце праходзіў міжнародны турнір па боксу сярод юных спартсменаў 1995-96 гадоў нараджэння, прысвечаны памяці герояў Брэсцкай крэпасці.
Акрамя беларускіх удзельнікаў на спаборніцтва таксама прыехалі госці са Смаленску, Масквы і Украіны. Астравец прадстаўлялі два выхаванцы А.З. Маргужа – кандыдат у майстры спорту Дзіма Лабэцкі, вагавая катэгорыя 46 кілаграмаў, і Дзіма... Читать далее
У пачатку лютага на працягу двух дзён у Лідзе прайшло абласное спаборніцтва па лыжным спорце сярод сельскіх жыхароў.
Сярод 16 каманд, якія сабраліся на спаборніцтва, была і астравецкая зборная. Выступалі ўдзельнікі па дзвюх узроставых катэгорыях – юнацкая група 1994-96 гадоў нараджэння і старэйшыя за 18 гадоў.
У першы дзень была індывідуальная гонка. Дзяўчаты... Читать далее
У пачатку лютага ў Гродна праходзіла першынство вобласці па лёгкай атлетыцы сярод вучняў 1994-95 гадоў нараджэння, на якім спаборнічалі паміж сабой 19 каманд. Вельмі ўдала выступілі на першынстве і юныя спартсмены Астравецкага раёна, якія разам заваявалі камандны бронзавы медаль і кубак.
І вось прозвішчы прызёраў. Як заўсёды, адзначылася добрым вынікам Яна... Читать далее
У суботу ў прыгожым месцы, сярод тонкастволых бяроз, прайшлі раённыя спаборніцтвы “Беларуская лыжня-2011”, арганізатарам якіх выступіў аддзел па фізічнай культуры, спорту і турызму.
Пазмагацца за перамогу, добра адпачыць на свежым паветры, паправіць здароўе і “пахварэць за сваіх” на спартыўную базу, што размясцілася паміж Малямі і Гурамі, сабралася каля сотні спартсменаў з... Читать далее