Спорт и туризм

12:00 / 21.06.2013
1827

Дзесяць дзён упартай барацьбы, дзе фізічная сіла ў тандэме з маральнай вытрымкай і майстэрствам трымаць удар прыводзіла да жаданай перамогі. Дзе на рынгу змагаліся не проста аматары, а сапраўдныя прафесіяналы. Дзе бурлілі эмоцыі, нябачныя звычайнаму гледачу і балельшчыку…
З 30 мая па 9 чэрвеня ў Мінску праходзіў чэмпіянат Еўропы па боксе,... Читать далее

14:00 / 19.06.2013
1910

На два дні дзяржаўныя служачыя Гродзеншчыны пакінулі свае службовыя справы і ператварыліся ў спартсменаў: кідалі дроцікі, паказвалі майстар-клас у плаванні, гулялі ў тэніс і більярд. У мінулыя выхадныя ў Гродне прайшла першая абласная спартакіяда “Вертыкаль” сярод работнікаў гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, аблвыканкама і адміністрацыі горада Гродна.
Падобная спартакіяда праходзіла на... Читать далее

12:00 / 18.06.2013
1832

Зараз па тэлебачанні ваўсю рэкламуюць традыцыйныя канцэрты пад адкрытым небам у Мірскім замку. Нехта ж, пэўна, збіраецца… І мне міжволі ўзгадаліся нашы шматлікія наведванні Міра, у тым ліку і паездкі на канцэрты – але не толькі. Захацелася падзяліцца ўражаннямі. Магчыма, некаму, хто ў гэтыя выхадныя ці крыху пазней збіраецца наведаць... Читать далее

08:30 / 14.06.2013
2004

Астравецкія прыхільнікі кёкусінкай, ката і кумітэ, а калі прасцей – каратэ, працягваюць удзельнічаць у розных спаборніцтвах, назапашваць вопыт і заваёўваць медалі. У чарговы раз яны дэманстравалі майстэрства бою на адкрытым першынстве па каратэ ў Лідзе.
Адразу адзначым, што трэнер па каратэ Дзмітрый Куцько не абмежаваўся навучаннем гэтаму віду спорту толькі астраўчан,... Читать далее

11:00 / 12.06.2013
1906

Той, хто ў той дзень праходзіў каля помніка савецкім воінам і партызанам у Астраўцы, напэўна, быў нямала здзіўлены. Каманды “направа”, “налева”, “разысціся”, патрыятычныя песні, адчаканеныя крокі гучалі на працягу амаль дзвюх гадзін. Менавіта тут быў пакладзены адлік спартыўна-патрыятычнай гульні “Зарніца”, якая па традыцыі праходзіць у нашым раёне ў маі.
Сёлета ў... Читать далее

21:00 / 09.06.2013
1812

Напрыканцы мая ў Слоніме адбылася спартакіяда сярод навучэнцаў 1999-2000 гадоў нараджэння спецыялізаваных спартыўных устаноў Гродзенскайвобласці. Астравецкія баксёры занялі першае агульнакаманднае месца і прывезлі на радзіму медалі.

Трынаццаць спартсменаў прадстаўлялі раён на абласных спаборніцтвах, дзесяць з якіх будуць абараняць гонар Гродзенскай вобласці на спартакіядзе рэспублікі.
У вагавой катэгорыі да 32 кілаграмаў перамог Дзмітрый Відута,... Читать далее

10:00 / 08.06.2013
1921

На спартакіядзе Саюзнай дзяржавы сярод дзяцей і моладзі 1997-1998 гадоў нараджэння “Да алімпійскіх вяршыняў”, якая праходзіла ў Разані, зборная каманда па стрытболе пад кіраўніцтвам Анатолія Мечыслававіча Кавалеўскага заняла 4 месца.
Дзякуючы загадчыку фізкультурна-аздараўленчага комплексу, вясковыя юнакі «захварэлі» на стрытбол, – ды так, што неаднаразова станавіліся ўдзельнікамі і пераможцамі раённых, абласных і... Читать далее

16:30 / 07.06.2013
2310

У чарговы раз паклікала Гродна зборныя каманды гарадоў і раёнаў на першынства вобласці па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 1998-1999 гадоў нараджэння.
Астравецкую каманду на спаборніцтвах прадстаўлялі 13 чалавек. Аднак фартуна ўсміхнулася не кожнаму. Найбольш паспяхова выступіў Максім Русенчык, які другім дайшоў да фінішнай прамой у спартыўнай хадзьбе на 3... Читать далее

09:00 / 06.06.2013
2385

Гродна сабрала спартсменаў вобласці на два першынствы па лёгкай атлетыцы. Астравецкія спартсмены ўдала прадставілі раён на спаборніцтвах.
Сярод дзяўчат і юнакоў 1998 года нараджэння і маладзей у бегу на 3 кіламетры стала трэцяй варнянская спартсменка Вікторыя Юркойць. Максім Русенчык таксама стаў трэцім: заваяваў бронзу ў спартыўнай хадзьбе на 3 кіламетры.
А Яна... Читать далее

14:00 / 05.06.2013
2157

Прыемная вестка з Данецка прыляцела ў Астравец: Максім Андралойць і Анастасія Рароўская бліскуча выступілі на міжнароднай матчавай сустрэчы па лёгкай атлетыцы “Беларусь-Украіна-Турцыя” сярод юнакоў і дзяўчат 1996-1997 гадоў нараджэння.
Вучні Астравецкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прадстаўлялі нацыянальную зборную краіны на спаборніцтвах.
Максім Андралойць стаў першым у васьмібор’і. Лёгкаатлет адарваўся ад другога месца ажно... Читать далее