Островецкие школьники продемонстрировали отличную финансовую грамотность

16:00 / 29.09.2014
Вучыцца фінансавай граматнасці трэба з дзяцінства – менавіта гэтае сцвярджэнне лягло ў аснову абласной алімпіяды па пытаннях фінансавай граматнасці вучняў.

Фінансавая алімпіяда сярод школьнікаў праходзіла ўпершыню. 22 заданні, сярод якіх адно было творчым – напісанне верша на тэму фінансавай граматнасці – неабходна было выканаць за 90 хвілін.
Пытанні былі не з лёгкіх. Іх распрацавалі спецыялісты ААТ АСБ «Беларусбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк». Таму школьнікам – а іх было 17, і прадстаўлялі яны Варнянскі і Падольскі НПК, Міхалішкаўскую і Гудагайскую школы, СШ №1 і гімназію №1 горада Астраўца – давялося пастарацца.
І тым больш прыемна, што 13 вучняў правільна выканалі палову з прапанаваных заданняў – гэта сведчыць, што ў фінансавых пытаннях нашы дзеці разбіраюцца.
А лепшымі з лепшых, хто ў хуткім часе прадставяць наш раён на абласной алімпіядзе, сталі вучні СШ №1 Ігар Пясляк і Лізавета Клімчэня, а таксама Аляксандра Папкова з Падольскага НПК.


-----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.