Областные зональные соревнования по футболу прошли в Островце
Сустракаліся юныя футбалісты 1997-98 гадоў нараджэння. У занальным спаборніцтве павінны былі ўдзельнічаць каманды з чатырох раёнаў: Ашмянскага, Астравецкага, Смаргонскага і Іўеўскага. Аднак футбалісты з Іўя на матчы так і не прыехалі, чым аўтаматычна прыпісалі сабе паражэнне.
Першымі на поле выйшлі астраўчане і ашмянцы. На працягу ўсяго матча перавага была больш на баку гаспадароў, але сустрэча ў выніку скончылася ўнічыю 1:1.
Амаль не адпачыўшы пасля першага матча, нашы футбалісты зноў выйшлі на поле, дзе ім прыйшлося ўжо высвятляць адносіны з камандай Смаргонскага раёна. Зноў астраўчане трымалі ўсю гульню пад кантролем, але сустрэчу выйгралі з мінімальным лікам 1:0.
У наступным матчы каманда з Ашмян усухую разграміла сапернікаў са Смаргоні 4:0.
У выніку каманды з Астраўца і Ашмян набралі па роўнай колькасці ачкоў. Але па дадатковых паказчыках пераможцамі сталі ашмянцы, якія і прайшлі на абласное спаборніцтва. Астраўчане занялі другое мес-ца, смаргонцы – трэція.
_____________________
Марына МАЦКЕВІЧ.
Фота А. ЮШЧУКА.