Астравецкія алімпіёнікі адправяцца на рэспубліканскую алімпіяду

12:12 / 16.03.2011
1

З 20 сакавіка пачынаецца апошні этап рэспубліканскай алімпіяды. Па выніках абласнога этапу шасці вучням са школ нашага раёна даверана абараняць гонар вобласці на рэспубліканскай алімпіядзе.


Так, Аксана Аўгуль, вучаніца гімназіі №1, будзе ўдзельнічаць у алімпіядзе па рускай мове, якая пройдзе ў Брэсце. У абласную каманду па хіміі ўвайшлі аж тры нашы школьнікі – Уладзіслаў Міхно і Канстанцін Лябецкі з гімназіі №1 і Аляксей Мацкела з Міхалішкаўскай школы – яны паедуць у Гродна. Гімназіст Аркадзь Каржановіч увайшоў у склад каманды па геаграфіі і ў пачатку красавіка будзе абараняць гонар раёна і вобласці ў Магілёве.  А Юля Сцефановіч, вучаніца Гервяцкай школы, паедзе на алімпіяду па гісторыі таксама ў Магілёў.
Дарэчы, многія з нашых алімпійцаў ужо не першы раз удзельнічаюць у спаборніцтвах такога ўзроўню і заваёўвалі прызавыя месцы. Пажадаем рабятам поспехаў і перамог!


Алена ЯРАШЭВІЧ.