Маргарыта Шаўчэнка і Карына Сяўрыс пабывалі на прэзідэнцкай ёлцы

10:37 / 04.01.2011





24 снежня ў Мінску ў Палацы рэспублікі для таленавітых дзяцей з усёй рэспублікі прайшло святочнае прадстаўленне. На яго былі запрошаны і дзве дзяўчынкі з нашага раёна – Маргарыта Шаўчэнка з СШ №1 і Карына Сяўрыс з Варнянскага НПК.







Падарожжа ў Мінск пачалося яшчэ 23 снежня. І дзяцей адразу ж чакаў сюрпрыз – навагодняе прадстаўленне ў адрэстаўраваным і нядаўна адкрытым Белдзяржцырку.
Сама ж прэзідэнцкая ёлка была запланавана на 24 снежня.
– Мы з нецярпеннем і непрыхаванай радасцю чакалі выступлення прэзідэнта краіны – і калі ён пачаў сваё выступленне, і пасля яго таксама радасныя пачуцці не пакідалі нас, – расказвае Маргарыта Шаўчэнка. – Не кожнаму ўдаецца пабываць на прэзідэнцкай ёлцы і  ўбачыць прэзідэнта амаль побач з табой.
А потым пачаўся спектакль “Падарожжа ў краіну Нехачухію”, галоўныя ролі ў якім выконвалі не толькі добра вядомыя акцёры, але і маладыя таленты. Усе запрошаныя на ёлку дзеці атрымалі вялізныя салодкія падарункі.
– Я ніколі не думала, што змагу трапіць на такое мерапрыемства. На першы погляд здаецца, што ўсё вельмі проста. Паехаў на ёлку, паглядзеў прадстаўленне, атрымаў падарунак... Але вельмі прыемна ўсведамляць, што з вялікай колькасці дзяцей выбралі менавіта цябе, – гаворыць Маргарыта. – Прымаць удзел у конкурсах, алімпіядах – складана, іншым часам нават страшна. Але толькі такім чынам мы можам нечага дасягнуць – і тады нас абавязкова заўважаць і ўзнагародзяць.


Алена ЯРАШЭВІЧ.