У гімназіі – папаўненне

15:59 / 07.12.2010

У мінулую суботу ў гімназіі №1 праходзіла свята, прысвечанае прыёму ў гімназісты навучэнцаў, якія скончылі чацвёрты клас. Рабяты вельмі  хваляваліся і перажывалі. Іх падтрымаць і павіншаваць прыйшлі бацькі, родныя і сябры. Кожны пяцікласнік – а іх было 57 чалавек – атрымаў новенькае пасведчанне з рук дырэктара гімназіі  І.А. Лях.


Многа цёплых слоў і шчырых пажаданняў у адрас віноўнікаў урачыстасці было выказана па ходу мерапрыемства прадстаўнікамі адміністрацыі гімназіі, класнымі кіраўнікамі І.А. Жывадоўскай, А.Р. Праскінай, І.М. Юковіч і іншымі настаўнікамі. Ад імя бацькоў выступіў М.З. Мядэкша. Ён не хаваў  сваёй зачараванасці смеласцю, дапытлівасцю і дасціпнасцю рабят і папрасіў іх быць стараннымі, дысцыплінаванымі і дастойна несці званне гімназіста, прадаўжаць  слаўныя традыцыі сваёй школы.


Іван ПЕТРЫК.