Шматдзетных маці павіншавалі ў лясгасе
Шматдзетныя маці, якія працуюць у Астравецкім лясгасе і лясніцтвах, прымалі віншаванні ад адміністрацыі ўстановы і прафсаюзнага камітэта.
– Гэты дзень прыпадае на 14 кастрычніка невыпадкова: праваслаўныя сёння адзначаюць Пакровы Святой Багародзіцы. Вы гарманічна спалучаеце ролю любячых матуль, жонак з працоўнымі абавязкамі і грамадскай дзейнасцю, – адзначыў дырэктар лясгаса Рыгор Долгі, віншуючы жанчын. – Няхай дзеці радуюць вас сваімі поспехамі. Здароўя, міру і дабрабыту!
Кветкі і падарункі атрымалі пяцёра работніц, якія выхоўваюць больш за трох дзетак: бухгалтар Міхалішкаўскага лясніцтва Кацярына Волкава, бухгалтар Спондаўскага лясніцтва Марына Кавалеўская, эканаміст ДЛГУ «Астравецкі лясгас» Аксана Князева, інжынер па ахове працы Алена Пясецкая і майстар леса Гервяцкага лясніцтва Аксана Субач.