Отсутствие светоотражающего фликера стало причиной гибели человека на дороге

16:00 / 19.12.2013
1
Трагічна скончылася мінулая пятніца, 13-га, для адной з жыхарак раёна.

Каля 19.00 грамадзянін Літвы, якія мае від на жыхарства ў Мядзельскім раёне, знаходзячыся за рулём свайго аўтамабіля «Аўдзі» і праязджаючы праз вёску Слабодка, наехаў на пенсіянерку. Жанчына знаходзілася ў нецвярозым стане і ішла па праезджай частцы. Акрамя гэтага, яна не была абазначана святлоадбівальнымі элементамі.
На жаль, ад атрыманых траўм жанчына памерла на месцы здарэння.


Паважаныя пешаходы, хочацца яшчэ раз нагадаць, што ў цёмны час сутак неабходна абазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі. Гэта ўжо не першы выпадак, калі адсутнасць звычайнага флікера каштавала чалавеку жыцця.


--------------------------------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.