За ложные показания поплатились белорусские граждане

10:00 / 29.11.2013
Дапамагчы сябру і абхітрыць закон вырашылі двое грамадзян. За што ў выніку і паплаціліся.

Падчас допыту, які праводзіўся следчым па раней узбуджанай крымінальнай справе за кіраванне транспартам вадзіцелем без правоў, якія былі адабраны па рашэнні суда, двое грамадзян далі ілжывыя паказанні. Аб пацвярджэнні сказанага распісаліся ў адпаведным пратаколе. Гэта было зроблена імі па просьбе вадзіцеля, які не хацеў адказваць перад законам за сваё парушэнне.
Аднак хлуслівыя паказанні сведак супярэчылі іншым матэрыялам крымінальнай справы, якія даказвалі віну вадзіцеля. Зараз гэтым грамадзянам пагражае крымінальная адказнасць – магчыма, нават абмежаванне волі тэрмінам да двух гадоў.


Сяргей КУМІШЧА, намеснік начальніка
раённага аддзела Следчага камітэта.


Фото с сайта www.stepanstep.ru