Житель Островецкого района совершил кражу в доме пожилых людей

19:00 / 28.11.2013
Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджанакрымінальная справа ў адносінах да неаднаразова судзімага маладога чалавека, жыхара Астравецкага раёна.

Ён застаўся на начлег у знаёмых пажылых людзей. І, як толькі гаспадыня заснула, украў 1 400 000 рублёў, загадзя даведаўшыся, дзе знаходзяцца грошы. Раніцай жанчына, заўважыўшы прапажу, патэлефанавала ў міліцыю.
Аднак маладога чалавека і след прастыў. Тым не менш, па “гарачых” слядах супрацоўнікам праваахоўных органаў удалося затрымаць злодзея і вярнуць яшчэ не патрачаныя грошы. Улічваючы ранейшыя “заслугі” аматара да чужых фінансаў, яго змясцілі пад варту.


Сяргей КУМІШЧА , намеснік начальніка
раённага аддзела Следчага камітэта.


Фото с сайта www.stepangstep.ru