Дерзкую кражу совершил житель Островецкого района в День Октябрьской революции

18:00 / 28.11.2013
Відаць, па-свойму вырашыў адзначыць Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі жыхар Астравецкага раёна. А каб свята прайшло больш весела, вырашыў схадзіць у магазін. Ноччу… Калі гандлёвы пункт быў зачынены.

Праўда, гэта мужчыну не спыніла. Ён з дапамогай молата збіў замкі на дзвярах магазіна і пранік у складское памяшканне. Адтуль мужчына вынес цыгарэты і іншы тавар на суму каля 2 мільёнаў 600 тысяч рублёў. Ужо знаходзячыся ў нецвярозым стане, злодзей сядзеў на ганку магазіна і складваў свае “трафеі” ў мяшок. Аднак у гэты час побач праязджаў участковы інспектар і заўважыў падазроную постаць каля магазіна. Злодзей спрабаваў уцячы, але быў затрыманы, і кастрычніцкае свята ён “адзначаў” ужо ў зусім іншым месцы.
У адносінах да мужчыны ўзбуджана крымінальная справа. Усё ўкрадзенае канфіскавана і будзе вернута прадстаўнікам гандлю.


Сяргей КУМІШЧА , намеснік начальніка
раённага аддзела Следчага камітэта.