Четыре автомобиля столкнулись на автодороге Гоза - АЭС - Островец

16:00 / 25.11.2013
1
З сутыкнення чатырох аўтамабіляў пачалася раніца ў сераду.

Вечарам папярэдняга дня вадзіцель СВК “Гервяты” пакінуў на ўчастку новай аўтадарогі Газа – АЭС – Астравец аўтамашыну ГАЗ, якая сапсавалася. А каля шасці гадзін раніцы ў сераду па гэтай дарозе ў накірунку Астраўца ехаў “Фольксваген”, які ўрэзаўся ў пакінуты ГАЗ. У выніку сутыкнення легкавушку выкінула на сустрэчную паласу руху, па якой у гэты момант ехалі “Жыгулі”. Адбылося новае сутыкненне. А праз хвіліну на дарозе паказаўся яшчэ адзін аўтамабіль – “Фольксваген”, які ў выніку ўрэзаўся ў “Жыгулі”. Такім чынам, сітуацыя на дарозе склалася вельмі вострая і напружаная.
У выніку чатырох сутыкненняў, на шчасце, сур’ёзна пацярпелі толькі аўтамабілі – яны атрымалі механічныя пашкоджанні. І толькі вадзіцель “Жыгулёў” атрымаў траўму нагі.


--------------------------------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.


Фота з сайта allwebgid.ru.