Законы соблюдать нужно

17:00 / 02.08.2013

Несумленныя бацькі.




За апошнія два тыдні былі ўзбуджаны дзве крымінальныя справы па фактах ухілення бацькоў ад выплаты аліментаў.

У першым выпадку не жадае клапаціцца аб сваіх непаўналетніх дзецях бацька, у другім – маці. Абое нідзе не працуюць, злоўжываюць спіртнымі напоямі і ўхіляюцца ад выплаты аліментаў на працягу больш чым трох месяцаў.
Яшчэ дзве крымінальныя справы ўзбуджаны ў адносінах да асоб, якія абавязаны аплачваць расходы на ўтрыманне іх дзяцей.

Пажытак за чужы кошт.



Герой вядомага савецкага мульфільма, каб атрымаць грошы, прапаноўваў прадаць што-небудзь непатрэбнае. Менавіта так і зрабіў адзін жыхар Астравецкага раёна.

Мужчына пражываў у Астраўцы на здымнай кватэры. Калі яму спатрэбіліся грошы, ён вырашыў прадаць гідрафор, што ў выніку і зрабіў. Усё б нічога, толькі вось рэч належыла гаспадыні дома, у якім мужчына кватараваў. Жан чына звярнулася ў міліцыю, пасля чаго супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў і Следчага камітэта гідрафор знайшлі і вярнулі законнаму ўладальніку.
Па факту крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа.

Злодзеі-эстэты.



Аказваецца, сярод злодзеяў трапляюцца не толькі аматары чужога транспарту, каштоўнага металу ці іншых матэрыяльных здабыткаў, але і дэкаратыўныя эстэты.

Раённым аддзелам Следчага камітэта ў ліпені былі ўзбуджаны крымінальныя справы па фактах крадзяжу дарожнага веласіпеда з пад’езда дома, металічнай страхі з аднаго з нежылых дамоў раёна і дэкаратыўных вырабаў (жабяня, гномік і ліхтарыкі) з прысядзібнага ўчастка ў Астраўцы.
Вядзецца следства.

Сяргей КУМІШЧА, намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта.