Яшчэ адна партыя цыгарэт, якую правозілі незаконным шляхам, была выяўлена 14 верасня

13:30 / 16.09.2011

У гэты дзень на пункце пропуску “Гудагай-1” пагранічны нарад сумесна з супрацоўнікам Ашмянскай мытні пры аглядзе цягніка №147 “Масква – Калінінград”, які ехаў з Рэспублікі Беларусь у Літоўскую Рэспубліку, знайшлі 6,5 кілаграмаў цыгарэт россыпам. “Нічыйны” тавар з акцызнай маркай Расійскай Федэрацыі знаходзіўся ў купэ №9 вагона №8 у спецыяльна абсталяваным матрацы.
Папярэдняя сума кошту цыгарэт – адзін мільён рублёў. Тавар быў канфіскаваны супрацоўнікамі Ашмянскай мытні.


Прэс-служба Смаргонскай пагрангрупы.