На рацэ знойдзены сплаў цыгарэт

13:52 / 02.09.2011
26 жніўня 2011 года на ўчастку пагранічнага паста “Будзёнаўка” пагранічным нарадам з дапамогай службовага сабакі і партатыўнага цеплавізара “Сыч” на рацэ Неркіс знойдзены сплаў цыгарэт у колькасці 52 карабоў (26000 пачак). Цыгарэты знаходзіліся ў поліэтыленавых мяшках.

Пра дадзенае здарэнне быў праінфармаваны Вільнюскі атрад Службы аховы Дзяржаўнай мяжы Літоўскай Рэспублікі.
Цыгарэты былі дастаўлены ў аддзяленне пагранічнай службы “Ашмяны”. Цяпер праводзяцца аператыўна-пошукавыя мерапрыемствы. Папярэдняя сума цыгарэт: 36112200 рублёў.


Прэс-служба Смаргонскай пагранічнай групы.