Карупцыя ў спажыўкааперацыі

15:05 / 30.03.2011

Інфармацыя, якая паступае ва ўпраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі, сведчыць аб высокай карупцыі ў абласной сістэме спажывецкай кааперацыі. Напрыклад, у 2009 – першай палове 2010 года рознымі рэгіянальнымі праваахоўнымі органамі ў адносінах да работнікаў арганізацый, падведамасных аблспажыўсаюзу, было ўзбуджана 78 крымінальных спраў, якія падпадаюць пад катэгорыю карупцыйных. І гэта нягледзячы на тое, што Белкаапсаюзам вызначаны канкрэтныя меры па прафілактыцы карупцыі і гэтыя пытанні знаходзяцца на пастаянным кантролі абласной сістэмы спажыўкааперацыі.


Аналіз сведчыць, што найбольш часта падобныя злачынствы здзяйсняюць матэрыяльна адказныя асобы. Выражаецца гэта ў складанні фіктыўных дакументаў. Прытым нярэдка гэтыя асобы дзейнічаюць у змове з вядучымі апрацоўку справаздач бухгалтарамі, што дазваляе зламыснікам доўга ўтойваць свае незаконныя дзеянні. Таксама тут актуальныя і праблемы нямэтавага выкарыстання льготных крэдытных рэсурсаў, страты бюджэту ў выглядзе недаатрыманых падатковых адлічэнняў. Аднак рана ці позна ўсе тайныя махінацыі становяцца вядомымі крымінальнымі справамі.
У гэтым годзе УКДБ па Гродзенскай вобласці былі выкрыты супрацьпраўныя механізмы карупцыйных злачынстваў арганізацый спажыўкааперацыі пры здзяйсненні нарыхтоўчай дзейнасці. Урон, нанесены эканамічным інтарэсам дзяржавы, налічваўся сотнямі мільёнаў рублёў.
За парушэнні заканадаўства ў 2008-09 гадах УКДБ быў узбуджаны і перададзены ў суд шэраг крымінальных спраў у адносінах да выконваючага абавязкі старшыні і намесніка старшыні Шчучынскага райспажыўтаварыства. Толькі ў выніку парушэнняў патрабаванняў нарматыўнай базы там быў нанесены ўрон больш за 280 мільёнаў рублёў.
Зараз УКДБ завяршае праверку нарыхтоўчай дзейнасці ў адносінах да Смаргонскага, Лідскага, Карэліцкага, Навагрудскага, Ашмянскага і Слонімскага райспажыўтаварыстваў. Па яе выніках будуць прыняты рашэнні ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Таксама УКДБ па Гродзенскай вобласці зафіксаваны факты, што вырошчваннем або скупкай сельскагаспадарчай прадукцыі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці актыўна займаюцца выхадцы з краін Сярэдняй Азіі, якія часта не маюць рэгістрацыі ў рэгіёне. Яны займаюцца апрацоўкай няўлічаных зямель СВК і фермерскіх гаспадарак, выкарыстоўваючы пры гэтым тэхніку і рабочых СВК без адпаведнага афармлення дагавораў. Пазней атрымліваюць фіктыўныя рашэнні аб выніках праверкі сельгаспрадукцыі ў занальных цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі, не выплачваюць абавязковыя падатковыя плацяжы. Сваю незаконную дзейнасць гэтыя асобы, як правіла, прыкрываюць фіктыўнай рэгістрацыяй індывідуальных прадпрымальнікаў ці суб’ектаў гаспадарання на падстаўных асоб.
Пасля ілжэпрадпрымальнікі ў мэтах атрымання выручкі за неафіцыйна вырабленую або скупленую сельгаспрадукцыю без выплаты падаходнага падатку пастаўляюць у арганізацыі спажыўкааперацыі па падложных даведках, аформленых на падстаўных асоб. Гэтая сітуацыя таксама садзейнічае ўзнікненню карупцыйных праяў у райспажыўтаварыствах, стварае ўмовы для ўцягвання ў супрацьпраўную дзейнасць абавязаных асоб сельскіх выканаўчых органаў, фарміруе памяншэнне бюджэту ў выглядзе недададзеных падатковых адлічэнняў.
УКДБ былі таксама выкрыты і іншыя факты супрацьпраўнай дзейнасці абавязаных асоб. Усіх іх, а таксама тых, хто працягвае парушаць закон, чакае суровае пакаранне.


Прэс-служба УКДБ па Гродзенскай вобласці.