Банкет без працягу

14:57 / 04.03.2011
1

Наша газета ўжо неаднойчы пісала пра барацьбу Астравецкага лясгаса з браканьерствам і папярэджвала, што незаконнае паляванне цягне за сабой сур’ёзныя пакаранні. Толькі чамусьці не прывыклі людзі вучыцца на чужых памылках. Зноў рэйдавая брыгада лясгаса затрымала браканьера.


На гэты раз быў затрыманы жыхар вёскі Філіпаны 1953 года нараджэння, які адлавіў казулю забароненымі прыладамі – пятлёй, да таго ж, у забароненыя для палявання тэрміны. Рашэннем суда ён прыгавораны да 2,5 гадоў адбыцця пакарання ў папраўчай калоніі адкрытага тыпу. Акрамя таго, браканьер павінен пакрыць нанесеныя страты: у даход дзяржавы – 2 100 000 і ў даход лясгаса – 400 000 рублёў.
Дарэчы, затрымалі браканьера, калі той ужо прымаў гасцей і частаваў іх смачным мясам. Баль не атрымаўся. У мужчыны былі знойдзены яшчэ дзве браканьерскія пятлі.


Вольга ШОЎКУН.