Сгорел костёл в Клющанах
Раніцай 6 чэрвеня датла згарэў касцёл Святога Яўхіма ў вёсцы Клюшчаны.
Як паведамілі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, паведамленне пра пажар паступіла ў 6 гадзін 6 хвілін. На яго тушэнне выехала 12 пажарных машын з розных падраздзяленняў. Калі прыехаў разлік са Страчы, дах касцёлы ўжо палаў адкрытым агнём. У 7. 36 пажар быў патушаны, але ад драўлянай пабудовы памерам 10 на 30 метраў практычна нічога не засталося.
У касцёла багатая і адметная гісторыя. Ён быў узведзены ў XVIII стагоддзі.
Касцёл адметны яшчэ і тым, што тут служыў ксёндз Канстанцін Стэповіч, які быў не толькі святаром, але і вядомым паэтам, публіцыстам, асветнікам: яго псеўданім Казімір Сваяк з’яўляецца адной з візітных картак Астравецкага раёна.
Дакладная прычына пажару у Клюшчанскім касцёле ўстанаўліваецца. Папярэдняя версія – кароткае замыканне электраправодкі.