Велосипедист не заметил машину - и оказался в больнице

17:00 / 30.07.2015
Сумна закончылася для хлопчыка з Вароны прагулка на веласіпедзе.


Падлетак 2002 года нараджэння катаўся на веласіпедзе непадалёк вёскі. Па дарозе ў тым жа напрамку, што і веласіпедыст, на аўтамабілі ехаў жыхар Гервят. Калі аўтамабіль наблізіўся да веласіпедыста, хлопчык, не заўважаючы машыну, стаў паварочваць. Прадухіліць дарожна-транспартнае здарэнне было немагчыма: аўтамабіль наехаў на веласіпедыста. Хлопчык з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу.

Гэты выпадак яшчэ раз даказвае неабходнасць быць заўсёды асцярожнымі і ўважлівымі на дарозе. Паважаныя вадзіцелі, летнія канікулы працягваюцца, пагэтаму, калі вы ўбачылі дзяцей на праезджай частцы, адразу зніжайце хуткасць – гэта дапаможа прадухіліць бяду.

Хочацца звярнуцца і да веласіпедыстаў усіх узростаў: вы такія ж удзельнікі дарожнага руху, як і ўсе, пагэтаму абавязаны выконваць неабходныя правілы.

З пачатку года супрацоўнікі ДАІ затрымалі 57 веласіпедыстаў, 38 з якіх былі нецвярозымі.

Нагадваем, што за парушэнне правілаў дарожнага руху веласіпедысты будуць пакараны штрафам у памеры да 3 базавых велічынь, у нецвярозым стане – ад 3 да 5 базавых велічынь.


-------------------------------------------------

С. РОДЗЬ, ст. дзяржаўтаінспектар ДАІ.