Две аварии произошли в Островецком районе в конце июня

12:00 / 10.07.2015
Адна за адной дзве аварыі здарыліся на тэрыторыі Астравецкага раёна.


Раніцай у нядзелю, 28 чэрвеня, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на ўездзе ў Слабодку. Жыхарка Ашмян, якая знаходзілася за рулём “Опеля”, наехала на веласіпедыста, які рухаўся ў спадарожным накірунку, а пасля павярнуў налева. Пацярпеўшы быў дастаўлены ў раённую бальніцу.

На наступны дзень, 29 чэрвеня, каля 19.00 не-падалёк вёскі Вараб’і жыхар Астравецкага раёна 1983 года нараджэння ехаў па гравійцы на аўтамабілі “Пежо”, аднак не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў прыдарожнае дрэва. У выніку сутыкнення вадзіцель і два пасажыры атрымалі траўмы і бы-лі дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу.

Просьба да ўсіх сведак і грамадзян, якім што-небудзь вядома пра гэтыя аварыі, тэрмінова паведаміць у Дзяржаўтаінспекцыю па тэлефонах 2-00-63 ці 2-33-48.


---------------------------------------------------

У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.