Тише едешь – дальше будешь...

19:00 / 03.07.2015
…сцвярджае народная мудрасць. У гэтым на ўласным горкім вопыце ўпэўніўся астраўчанін, які трапіў у аварыю.


Малады чалавек 1995 года нараджэння вырашыў пракаціцца на матацыкле “Сузукі”, аднак непадалёк вёскі Ізабеліна выбраў небяспечную хуткасць, не справіўся з кіраваннем і на закругленні дарогі ўрэзаўся ў дарожны знак і перакуліўся ў кювет. У выніку астраўчанін атрымаў сур’ёзныя траўмы і быў дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз папярэджвае: выбірайце правільную і небяспечную хуткасць. Памятайце: жаданне паліхачыць на дарозе можа стаць апошнім у вашым жыцці.


-------------------------------

У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.