В Островце поломали молодые деревца

15:00 / 01.03.2015
6
Большасць астраўчан турбуе прыгажосць нашага гарадка – аб гэтым сведчаць і нераўнадушныя каментарыі, якія яны пакінулі на сайце нашай газеты пасля артыкула “От обрезки стал ли день светлей?” (№9 ад 4 лютага 2015 г.).


Але некаторыя маюць пра гэтую прыгажосць сваё асобнае ўяўленне. Яны пачынаюць сябе лічыць вяршыцелямі вялікіх спраў і перакройваюць свет пад сябе…

У ноч з 22 на 23 лютага па вуліцы Ленінскай паміж магазінамі “Флора” і “Ивушка“ невядомыя зламалі некалькі маладзенькіх вярбінак.

Чым не спадабаліся вандалам маладыя дрэўцы – зразумець складана: раслі яны не пасярод дарогі, галінкі іх не чаплялі за шапкі, вароны не паскудзілі на галовы мінакоў... Але вярбінкі былі знішчаны літаральна пад корань. Як звычайна, відавочцаў на момант злачынства не было…

Шкада, што праца многіх людзей, якія расцілі дрэўцы, перасаджвалі, угнойвалі, была знішчана за хвіліну рукой вандала. Шкада, што ў такіх людзей сілы заўсёды больш, чым розуму. Шкада, што працу па азеляненню гэтага ўчастка Астраўца прыйдзецца пачынаць літаральна з нуля…


---------------------------------------------------

Антон Мальшэ ўскі, фота аўтара.